ЗША размесцяць ва Усходняй Еўропе бранятанкавую брыгаду


У лютым наступнага года Пэнтагон плануе разгортванне бранятанкавай баявой групы колькасцю да 4500 чалавек ва Усходняй Еўропе. Вайскоўцы будуць размешчаныя ў Літве, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Румыніі і Балгарыі на ратацыйнай аснове.

Пра гэта паведамляе «Associated Press» са спасылкай на крыніцы ў абаронным ведамстве ЗША.

Пашырэнне вайсковай прысутнасці адбудзецца ў рамках планавай ратацыі кантынгенту ЗША ў Еўропе, а таксама «на фоне росту расейскай агрэсіі».

Чыноўнікі таксама паведамілі, што ў рамках ратацыі ЗША накіруюць дадатковае камунікацыйнае абсталяванне ў Еўропу – гэта 250 адзінак бранятэхнікі: танкі, баявыя машыны пяхоты «Брэдлі» і самаходныя гаўбіцы «Паладзін».

Нагадаем, напярэдадні галоўнакамандуючы саюзніцкімі сіламі NATO і ЗША ў Еўропе генерал Філіп Брыдлоў, які знаходзіцца з візітам у Літве, заявіў, што Паўночнаатлантычны альянс павінен быць гатовы да паветранай абароны Балтыйскіх краін.

Белы дом ужо ўхваліў план пашырэння прысутнасці аднак план павінен яшчэ атрымаць адабрэнне Кангрэсу ЗША.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў