ЗША пачалі пастаўкі ўзбраенняў сірыйскім курдам. Турцыя будзе ў гневе


Лёгкія ўзбраенні атрымаюць курды, якія будуць прымаць удзел у штурме гораду Рака (цяпер знаходзіцца ў пад кантролем «Ісламскай дзяржавы»).

Рашэнне Вашынгтона ўзброіць курдаў можа выклікаць незадаволенасць Турцыі, якая абвінавачвае курдаў у сепаратызме.

Са студзеня 2014 года Рака знаходзіцца пад кантролем баевікоў «Ісламскай дзяржавы» і лічыцца галоўнай апорай джыхадыстаў у Сірыі.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў