ЗША можа палегчыць санкцыі супраць Беларусі


Белы дом гатовы перагледзець рэжым санкцый, калі ў Беларусі палепшыцца сітуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека. Пра гэта заявіў журналістам прадстаўнік дзярждэпартаменту Марк Тоўнэр. Палітык пракаментаваў парламенцкія выбары.

«Гэтыя санкцыі прывязаныя да пытанняў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі. Калі Беларусь прыме істотныя крокі ў гэтых галінах, ЗША разгледзяць пытанне аб прадстаўленні чарговага палягчэння рэжыму санкцый. Сёння я пакуль ні пра што такім не магу абвясціць», – сказаў Тоўнэр.

«Мы бачылі некаторыя паляпшэнні, і гэта дазваляе нам паступова павышаць нашы зносіны з Беларуссю, але мы да гэтага не прыйшлі. Мы працягваем бачыць пазітыўныя моманты», – адзначыў ён.

Тоўнэр дадаў, што пакуль вяртанне ў Менск амерыканскага амбасадара не абмяркоўваецца.

Раней у Дзярждэпе адзначылі «паляпшэнні» на парламенцкіх выбарах у Беларусі, але па-ранейшаму не лічаць іх сумленнымі і дэмакратычнымі.

ДР belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў