ЗША і Польшча вядуць перамовы аб пастаўках газу


Варшава і Вашынгтон абмяркоўваюць магчымасць падпісання кантракту аб пастаўках амерыканскага звадкаванага газу ў Польшчу.

Пра гэта ў інтэрвʼю PAP (Польскае прэс-агенцтва) паведаміў прэзідэнт Анджэй Дуда.

«Першыя пастаўкі ўжо былі рэалізаваныя. Яны мелі тэставы характар… Цяпер вядзецца праца па стварэнню доўгатэрміновага кантракту», – сказаў польскі прэзідэнт.

7 чэрвеня ЗША даставілі ў Польшчу першую партыю звадкаванага газу.

Тэма газавых паставак мае быць закранутая 6 ліпеня падчас сустрэчы кіраўніка ЗША Доналда Трампа і Анджэя Дуды ў Варшаве.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў