ЗША будуць пастаўляць зброю сірыйскім курдам


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ухваліў пастаўкі зброі курдскім байцам, якія змагаюцца з групоўкай «Ісламская дзяржава» у Сірыі, заявілі ў Пентагоне.

Як паведамляе Бі-бі-сі, курдскія групоўкі, якія ўваходзяць у альянс «Дэмакратычныя сілы Сірыі», атрымаюць зброю і боепрыпасы, каб дапамагчы выцесніць з Раккі баевікоў «Ісламская дзяржавы», якія ўтрымліваюць горад больш за 2,5 гады – цяпер ён фактычна зʼяўляецца іх сталіцай.

Турцыя лічыць курдскіх паўстанцаў тэрарыстамі і хоча перашкодзіць іх прасоўванню па тэрыторыі Сірыі. Віцэ-прэмʼер Турцыі Нурэттын Чаныклі заявіў у сераду, што Анкара «не можа мірыцца з прысутнасцю тэрарыстычнай арганізацыі, якая будзе пагражаць будучаму турэцкай дзяржавы» і разлічвае, што Вашынгтон адмовіцца ад няправільнага курсу, паведамляе радыё «Свабода».

Крыніца ў Пентагоне распавяла Бі-бі-сі, што ЗША збіраюцца пастаўляць курдам боепрыпасы, стралковую зброю, кулямёты, а таксама бронетэхніку.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары