ЗША абяцаюць новыя санкцыі з-за справы Скрыпалёў


З лістапада ў дачыненні да Крамля будуць уведзеныя дадатковыя санкцыі. Цяпер у камітэце па замежных справах палаты прадстаўнікоў ЗША вядуцца слуханні на гэты конт.

Паводле памочніцы дзяржсакратара ЗША па эканамічных пытаннях Манішы Сінг, антырасейскія санкцыі будуць уведзеныя праз інцыдэнт са Скрыпалямі ў брытанскім горадзе Солсберы. Нагодай таму сталі перасцярогі ЗША наконт хімічнай зброі і яе ўжывання. Расейскі бок адмовіўся ў правядзенні інспекцыі аб’ектаў, якія звязаныя з праграмай хімічнай зброі. Акрамя таго, Крэмль не прадставіў гарантый, што не будзе больш прымяняць нервова-паралітычныя рэчывы.

Памочніца дзяржсакратара дадала, што міжнародная супольнасць не павінна мірыцца з «паводзінамі» Расеі.

Паводле агенцтва bloomberg гэтыя санкцыі маюць прамое дачыненне да атручвання Скрыпалёў. Былы супрацоўнік ГРУ і яго дачка былі атручаныя рэчывам «Навічок», якое распрацавана ў Расеі.

Афіцыйная Масква адхіляе ўсе гэтыя абвінавачванні.

СК, belsat.et

 

Стужка навінаў