ЗША абвінавацілі Асада ў падрыхтоўцы новай хімічнай атакі


Белы дом заявіў, што Башар Асад, магчыма, рыхтуецца правесці новую хімічную атаку, і паабяцаў, што, калі гэта здарыцца, сірыйскі прэзідэнт дорага за яе заплаціць.

Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Улады ЗША заявілі, што назіраюць падрыхтоўку, падобную той, якую сілы Асада вялі перад хімічнай атакай 4 красавіка.

«Як мы раней заяўлялі, ЗША знаходзяцца ў Сірыі для знішчэння «Ісламскай дзяржавы» у Іраку і Сірыі. Аднак, калі Асад здзейсніць яшчэ адно масавае забойства з ужываннем хімічнай зброі, ён і яго вайскоўцы заплацяць высокую цану», – гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Белага дому Шона Спайсера.

Хімічная атака ў сірыйскім горадзе Хан-Шейхун у правінцыі Ідліб быў здзейснены 4 красавіка. У выніку авіяўдару па кантраляваным паўстанцамі горадзе загінулі 87 чалавек, сярод ахвяр было шмат дзяцей.

Заходнія лідары абвінавацілі ўлады Сірыі ў мэтанакіраванай хімічнай атацы на цывільнае насельніцтва. У сваю чаргу Асад заявіў, што яго войска не нясе адказнасці за хімічную атаку.

Праз тры дні пасля нападу на Ідліб, у ноч на 7 красавіка, два амерыканскія эсмінцы, якія знаходзіліся ў Міжземным моры на поўдзень ад Кіпра, выпусцілі 59 крылатых ракет «Тамагаўк» па аэрадроме Шейрат на захадзе сірыйскай правінцыі Хомс.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў гэты ракетны ўдар адплатай за хімічную атаку ў правінцыі Ідліб.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары