Зрушаныя сківіцы, выбітыя зубы. У Слуцку жорстка збілі траіх школьнікаў


Са шпіталю выйшаў адзін з тых падлеткаў, каго жорстка збілі ў цэнтры гораду.

Запіс бойкі, а дакладней збіцця траіх падлеткаў за горкай побач з Гарадскім домам культуры ў Слуцку, трапілі ў распараджэнне kurier.info ад ананімнай крыніцы. Выданне падае, што школьнікаў шпіталізавалі.

Агульны спіс траўмаў пацярпелых выглядае так:

  • страсенне мазгоў,
  • азызласць гартані,
  • пашкоджанне храстка вуха,
  • мноства гематомаў і гузакоў,
  • зрушэнне сківіцы,
  • выбітыя зубы,
  • удары ўнутраных органаў.

Аднаго з юнакоў ужо выпісалі з лякарні, другога выпішуць сёння-заўтра, трэці знаходзіцца пад наглядам лекараў.

Сваякі збітых школьнікаў звярнуліся ў міліцыю.

ДД

Глядзі таксама
Каментары