Зразумець Каліноўскага


У Горадні прэзентавалі кнігу «Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі». Зборнік стаў вынікам канферэнцыі, зарганізаванай «Згуртаваннем беларусаў у Вялікай Брытаніі», якая адбылася ў Лондане ў сакавіку 2014 г. Галоўнай разынкаю імпрэзы ў Горадні сталася тое, што ў ёй бралі ўдзел не толькі гісторыкі, але і прадстаўнікі другіх навуковых галінаў.

Зборнік спрабуе раскрыць важнасць міфалагізацыі асобы Каліноўскага, якая адбывалася на працягу ўсяго мінулага стагоддзя і адбываецца сёння.

На імпрэзе кнігу прэзентавалі доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук, кандыдат гістарычных навук Алесь Радзюк і доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.

У публікі аповед пра міфалагізацыю асобы Каліноўскага выклікаў вялікую цікаўнасць, нават былі спрэчныя моманты, вось тады разгаралася дыскусія.

Падчас сустрэчы было адзначана, што нядаўна быў знойдзены новы, невядомы раней матэрыял, дзе ўзгадваецца Каліноўскі. Успаміны Людвікі Ямант, якая была роднай сястрой Марыі Ямант, пра якую Каліноўскі пісаў: «Марыська чырнабрыва, галубка мая…».

Гервасій Выліваха, belsat.eu

Стужка навінаў