Зорнае шоў: метэорны дождж праліўся ў небе (фота, відэа)


У ноч на 13 жніўня на небе можна было назіраць гадавы максімум метэорнага патоку Персеідаў пад назвай

«Слёзы святога Лаўрэнція».

[vc_single_image image=”368223″ img_size=”large”]

У гэтую ноч Зямля набліжаецца да шлейфу часціц, якія пакідае камета Свіфта-Таттла, на адлегласці меншай за 80 тысяч кіламетраў. Персеіды з’яўляюцца аднымі з найбуйнейшых і найбольш актыўных метэорных раёў у небе. Яны актыўныя ў перыяд з 17 ліпеня па 25 жніўня.

Мікрачасціцы, памерамі ад пясчынак да гарошын рухаюцца з велізарнай хуткасцю, сутыкаюцца з атмасферай планеты, падаюць і згараюць, пакідаючы ў небе прыгожы яркі след.

У пікавы момант сваёй актыўнасці можна назіраць каля 100 метэораў у гадзіну.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў