У цэнтры Варонежа невядомыя размалявалі савецкую зорку


Зорку на шпілі вежы будынку №48 па вуліцы 25 кастрычніка ў Варонежы размалявалі ў выглядзе марской зоркі Патрыка – героя мультфільму «Губка Боб».

Пра размаляваную зорку паведаміла суполка «уКантакце» «Теневая сторона ВоронежаАнтиворонеж».

patrick2

«Якая сволач зняславіла зорку? Гэта ўжо не смешна. Спадзяюся, хаця б «OTRV» (суполка руфераў Варонежа. – Заўв. «Белсат») праясніць сітуацыю або хаця б дапаможа адмыць зорку», – напісаў «Антываронеж».

OTRV адказала, што не падтрымлівае гэтую акцыю і ўдзелу ў ёй не брала. Паводле суполкі руфераў, высокая папулярнасць гэтага хобі, «на жаль, прыводзіць да такіх наступстваў».

«Гатовыя да рэстаўрацыі. Шукаем фінансаванне», – заявіў руфер Андрэй Грэбеннікаў.

У чацвер у размове з журналістамі Грэбеннікаў наракаў, што «на жаль, зорка ўсё яшчэ пафарбаваная».

patrick3

«Калі гарадская адміністрацыя будзе не супраць нашай ініцыятывы, я дапамагу з рэстаўрацыяй. Запыт у мэрыю мы не складалі, але калі да нас звернуцца, мы зможам дапамагчы. Нам спатрэбіцца фарба і альпінісцкі рыштунак, улічваючы, што зорка старая і старая. Узлязаць на яе вельмі нязручна», – цытуе Грэбеннікава «РИА. Воронеж».

Каментатары паведамлення пра зорку ў суполцы «Антываронеж» пішуць, што «добра атрымалася» і прапануюць пакінуць зорку з выявай Патрыка.

ДД; фота: Віталь Грас

Глядзі таксама
Каментары