«Зомбі-апакаліпсіс» у Горадні


На адкрыццё новага гіпермаркету прыйшло больш за 1 000 асобаў.

Нават абед працоўнага дня не перашкодзіў больш як тысячы гарадзенцам наведаць адкрыццё новага гандлёвага цэнтру «Old City». На сёння момант гэта найбольшы ў горадзе комплекс такога тыпу, з першымі і пакуль адзінымі ў Горадні эскалатарамі ды панарамнымі ліфтамі.

Галоўнай жа атракцыяй для большасці прысутных было адкрыццё гіпермаркету «Гіпа», у межах таго ж комплексу, з абяцанымі зніжкавымі карткамі і «бясплатнай» каўбасой. З комплексу, аднак, масава выносілі хіба кавуны па 3 900, усяго на 1 000 рублёў таннейшыя, чым у іншых гіпермаркетах.

Нягледзячы на колькасць людзей і дзяжурную машыну хуткай дапамогі, абышлося без інцыдэнтаў, даўкі ды паламаных дзвярэй. Як часцяком здараецца падчас гэткіх прэзентацыяў.

Большасць сённяшніх наведнікаў аказаліся людзьмі сярэдняга, а то і ніжэйшага за сярэдні дастатку. Шмат прыйшло пенсіянераў. Разам з тым, як не дзіўна, на новай адкрытай пры комплексе стаянцы, як не дзіўна і аўта з дыпламатычнымі нумарамі. Афіцыйнае адкрыццё ўсяго цэнтру «Old City» запланаванае на 18 верасня.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў