Золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся на $ 840 млн


На 1 лютага міжнародныя рэзервовыя актывы нашай краіны склалі каля $ 6,5 млрд.

За студзень 2018 года яны знізіліся на на 11,5%, што звязана з планавым пагашэннем Урадам і Нацыянальным банкам РБ вонкавых і ўнутраных даўгоў на агульную суму каля 1,4 млрд. $ 835,8 млн. склалі абавязацельствы Беларусі паводле дзяржаўных аблігацыяў, размешчаных на міжнародным фінансавым рынку.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у студзені спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных мытаў на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацыяў, намінаваных у замежнай валюце.

Станоўчы ўплыў на ўзровень рэзерваў таксама аказала павелічэнне кошту манетарнага золата.

За 2017 год золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на $ 2,4 млрд. (на 48,5 %) – да $ 7 315,3 млн.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2019 года з улікам пагашэння Урадам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам унутраных і вонкавых абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш за $ 6 млрд.

Залаты запас Беларусі павялічыўся. Чаму гэта кепска? | Золотовалютный резерв Беларуси .

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў