Золата ды брыльянты будуць прадаваць толькі за беларускія рублі


Нацбанк узмацніў палітыку дэдаларызацыі беларускай эканомікі.

Галоўны банк краіны хоча ўзмацніць нацыянальную валюту.

«З 23 студзеня 2015 г. набыццё і продаж зліткаў з каштоўных металаў, а таксама атэставаных брыльянтаў будзе праводзіцца ў Беларусі выключна за беларускія рублі», – паведамляе Нацбанк у сваім прэс-рэлізе.

Кіраўніцтва Нацбанку спадзяецца, што гэты крок забяспечыць беларускі рубель гарантыяй, якая прызнаецца ва ўсім у якасці самай надзейнай.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў