Знойдзены восьмы загінулы падчас тэракту ў Лондане


У аўторак вечарам лонданская паліцыя, якая некалькі дзён шукала 45-гадовага грамадзяніна Францыі Ксавье Тама, паведаміла, што цела мужчыны было знойдзенае ў Цемзе. Ён стаў восьмай ахвярай тэракту на Лонданскім мосце.

BBC паведамляе, што паліцыя ўжо звязалася са сваякамі Тама.

У суботу 3 чэрвеня Тама пераходзіў Лонданскі мост разам са сваёй дзяўчынай, калі белы фургон уехаў у натоўп і пачаў душыць мінакоў. Сведкі не маглі звязацца з Тама і меркавалі, што ён мог упасці ў Цемзу.

Паводле інфармацыі BBC яшчэ некалькі чалавек дагэтуль лічацца без без вестак зніклымі, сярод іх грамадзяне Гішпаніі і Аўстраліі.

Агулам у выніку тэрарыстычнай атакі 3 чэрвеня на Лонданскім мосце загінула 8 чалавек. Адказнасць узяла на сябе Ісламская дзяржава.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў