Знішчаныя талібамі Баміянскія статуі «вярнуліся»


Двое аматараў прыгодаў з Кітаю з дапамогаю асвятляльнай тэхнікі «аднавілі» Баміянскія статуі Буды ў Афганістане.

Паводле талібаў, гіганцкія статуі Буды, высечаныя ў скале ў даліне Баміян, – «ідалы», а таму іх неабходна было знішчыць. Нягледзячы на пратэсты сусветнай супольнасці і нават іншых мусульманскіх краінаў, баевікі цягам двух тыдняў абстрэльвалі статуі з зенітных установак ды артылерыі. У выніку замінаваныя статуі былі падарваныя.

Пара шукальнікаў прыгодаў з Кітаю Чжан Сінь Юй (Zhang Xinyu) і Лян Хун (Liang Hong) пастанавілі вярнуць вобраз гістарычных помнікаў.

Светлавое шоў выклікала вялікую зацікаўленасць з боку мясцовых жыхароў. Асвятляльнае абсталяванне актывісты ахвяравалі мясцовым уладам: плануецца, што кожны сакавік статуі ізноў будуць вяртацца ў свае месцы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў