Зніклых маракоў з эсмінца Fitzgerald знайшлі мёртвымі


Яны патанулі ў выніку прабоіны, якую атрымаў амерыканскі вайсковы карабель пасля сутыкнення з сухагрузам.

Целы зніклых маракоў знайшлі ў затопленых адсеках USS Fitzgerald, які атрымаў пашкоджанні ніжэй узроўню ватарлініі ў выніку сутыкнення з гандлёвым караблём пад філіпінскім сцягам побач з узбярэжжам Японіі.

«Пашкоджанне вельмі сур’ёзнае: гэта вялікая дзіра пад узроўнем вады», – заявіў старшыня 7-га ваенна-марскіх сілаў ЗША віцэ-адмірал Джоўзэф Окойн (Joseph P. Aucoin).

Віцэ-адмірал Джоўзэф Окойн. Фота – Toru Hanai / Reuters.

Паводле Reuters, віцэ-адмірал адмовіўся сказаць, колькі менавіта целаў знойдзена.

«Праз клопат аб іх сем’ях і з улікам працэдуры апавяшчэння родных, я не скажу, колькі чалавек мы знайшлі на гэты момант», – заявіў Окойн.

Паводле японскіх медыяў, памерлі ўсе зніклыя маракі.

Пошукі зніклых маракоў, паводле Окойна, скончыліся ўчора.

ДД

Стужка навінаў