Знік журналіст Зміцер Хведарук


Ягоныя калегі заяўляюць пра адсутнасць сувязі са Змітром на працягу дня.

Рэдактар Беларускага Радыё Рацыя Віталь Сямашка паведаміў «Белсату», што меў заданне для Змітра на сёння, звязаўся з ім праз скайп і атрымаў адказ «Прабачце, хварэю».

«Пятнаццаць спробаў датэлефанавацца» нічога не далі. «Белсат» таксама не здолеў звязацца з журналістам: тэлефон адключаны.

Сямашка кажа, што мае «вельмі кепскія прадчуванні».

Зміцер Хведарук быў адным з трох затрыманах гледачоў на матчы Беларусь – Македонія. Заўзятараў лучыла тое, што ўсе яны мелі шалікі з «Пагоняй». Зміцер атрымаў штраф, абвесціў збор сродкаў і выплаціў яго.

Праз гэты выпадак Зміцер стаў героем учорашняй «Размовы дня» з Уладзімірам Мацкевічам на нашым канале.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=mHT9oacnxeQ”][vc_column_text]ДД, belsat.eu

Стужка навінаў