Знешні дзярждоўг Беларусі – амаль 14 млрд USD


Знешні дзяржаўны доўг Беларусі па стане на 1 траўня 2017 года склаў 13,9 млрд долараў ЗША і павялічыўся з пачатку года на 258,5 млн долараў, або на 1,9%. Пра гэта паведамляе Міністэрства фінансаў Беларусі.

У студзені–красавіку прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на 530,3 млн USD: 300 млн долараў – Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця; 160,7 млн долараў – Расейскай Федэрацыі; 32,2 млн долараў – банкаў КНР; 34,6 млн долараў – Міжнароднага банку рэканструкцыі і развіцця; 2,8 млн долараў – ЕБРР і Паўночнага інвестыцыйнага банку.

Паводле дадзеных Мінфіна, унутраны дзярждоўг на траўня 2017 года склаў 9,9 млрд рублёў і зменшыўся з пачатку года на 0,3 млрд рублёў, або на 3,3%.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары