Знесены ў Кобрыне бюст Суворава вернуць на месца


Помнік расейскаму палкаводцу, які выпадкова знёс кіроўца цяжкавіка 17-га верасня, вернуць на месца пасля рэстаўрацыі. Сам бюст не пашкоджаны, ён зроблены з бронзы. Пацярпеў толькі пастамент – адляцела гранітная пліта.

Паводле Кобрынскага райвыканкаму, бюст знішчылі выпадкова. Кіроўца грузавой машыны мясакамбінату ўпершыню быў у горадзе. Ён прывёз прадукцыю ў кавярню, якая знаходзіцца непадалёк ад музея-сядзібы Суворава, здаваў заднім ходам і не ўбачыў помнік. Мужчына адчуў, што ўпёрся ў нейкую перашкоду і выкарчаваў яго, як дрэва.

Аляксандр Сувораў (1729-1800) – расейскі палкаводзец, які ў гісторыю Беларусі ўвайшоў праз актыўны ўдзел у крывавым задушэнні паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі ў 1794 годзе.

Больш пра Суворава і ягоную ролю ў беларускай гісторыі ў праграме «Гісторыя пад знакам Пагоні»:

Пра Суворава распавядала таксама праграма «Загадкі беларускай гісторыі»:

ДР belsat.eu паводле kp.by

Стужка навінаў