Знайшлі галаву шведскай журналісткі, якая знікла пасля рэйсу на прыватнай субмарыне


Уладальнік падводнай лодкі кажа, што Кім Валь загінула ў выніку «няшчаснага выпадку».

Дацкая паліцыя заявіла, што вадалазы знайшлі ў моры адрэзаную галаву і ногі, а таксама вопратку шведскай журналісткі Кім Валь, забітай пасля паездкі з вынаходнікам Пэтэрам Мадсэнам на ягонай субмарыне ў жніўні 2017-га.

Associated Press падае, што ў пластыкавых пакетах разам з фрагментамі цела і адзеннем былі нож і «цяжкія металёвыя прадметы» – для таго, каб яны затанулі.

Раней 46-гадовы Мадсэн сцвярджаў, што высадзіў Валь у Капенгагене.

Цяпер мужчына кажа, што журналістка загінула пасля ўдару 70-кілаграмовага люку на борце «Наутылуса». Пасля гэтага Мадсэн вырашыў «пахаваць яе ў моры».

Падчас расследавання паліцыя знайшла на цвёрдым дыску камп’ютару з офісу Мадсэна відэазапісы забойстваў жанчын, якім на камеру адрэзалі галавы. Паводле следчага, запісы – рэальныя, і на іх сапраўды задакументаваныя забойствы.

Мадсэн настойвае, што не мае да іх ніякага дачынення.

Паліцыя працягвае шукаць рукі жанчыны.

ДД

Стужка навінаў