Змяшчаць фота і відэа ў «Тўітары» можна будзе без ліміту


Цягам тыдня на мікраблогавай платформе адбудуцца рэвалюцыйныя змены.

«Bloomberg» са спасылкаю на ананімную крыніцу ў кампаніі падае, што фатаграфіі ды відэафайлы, а таксама гіперспасылкі да канца траўня перастануць трактавацца «Тўітарам» як часткі тэкставага паведамлення і, адпаведна, не будуць падлягаць абмежаванню ў 140 сімвалаў. Пакуль медыяфайлы і лінкі на вонкавыя старонкі аўтаматычна «з’ядаюць» з кожнага «тўіту» 23 сімвалы.

Нягледзячы на тое, што сервіс аўтаматычна скараціў спасылку ў гэтай публікацыі на афіцыйнай старонцы «Белсату», уласна на тэкст усё роўна засталося толькі 94 знакі.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDYmxvY2txdW90ZSUyMGNsYXNzJTNEJTIydHdpdHRlci10d2VldCUyMiUyMGRhdGEtbGFuZyUzRCUyMmVuJTIyJTNFJTNDcCUyMGxhbmclM0QlMjJ1ayUyMiUyMGRpciUzRCUyMmx0ciUyMiUzRSUyNnF1b3QlM0IlRDAlQTIlRDElODAlRDElOEIlMjAlRDElODclRDAlQjAlRDElODAlRDAlQjAlRDAlQkYlRDAlQjAlRDElODUlRDElOTYlMjZxdW90JTNCJTIwJUQxJTlFJTIwJUQxJTgxJUQxJThEJUQxJTgwJUQxJTg2JUQxJThCJTIwJUQxJTgxJUQxJTgyJUQwJUIwJUQxJTgwJUQwJUJFJUQwJUI5JTIwJUQwJTkyJUQxJTk2JUQwJUJCJUQxJThDJUQwJUJEJUQxJTk2JTIxJTIwJTNDYSUyMGhyZWYlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnQuY28lMkZydFBLRjF0QkxMJTIyJTNFaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ0LmNvJTJGcnRQS0YxdEJMTCUzQyUyRmElM0UlMjAlM0NhJTIwaHJlZiUzRCUyMmh0dHBzJTNBJTJGJTJGdC5jbyUyRlhpRUdBdmYxSjclMjIlM0VwaWMudHdpdHRlci5jb20lMkZYaUVHQXZmMUo3JTNDJTJGYSUzRSUzQyUyRnAlM0UlMjZtZGFzaCUzQiUyMEJlbHNhdCUyMFRWJTIwJTI4JTQwQmVsc2F0X1RWJTI5JTIwJTNDYSUyMGhyZWYlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnR3aXR0ZXIuY29tJTJGQmVsc2F0X1RWJTJGc3RhdHVzJTJGNzM0NjQ4MzMzMTY0MjgxODU4JTIyJTNFTWF5JTIwMjMlMkMlMjAyMDE2JTNDJTJGYSUzRSUzQyUyRmJsb2NrcXVvdGUlM0UlMjAlM0NzY3JpcHQlMjBhc3luYyUyMHNyYyUzRCUyMiUyRiUyRnBsYXRmb3JtLnR3aXR0ZXIuY29tJTJGd2lkZ2V0cy5qcyUyMiUyMGNoYXJzZXQlM0QlMjJ1dGYtOCUyMiUzRSUzQyUyRnNjcmlwdCUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]Дадаванне медыяматэрыялаў даўно сталася сярод карыстальнікаў платформы звычайнаю справаю, і цяпер кампанія вырашыла даць аўтарам больш свабоды, не змяняючы свой фірмовы прынцып – абмежаванне на практычна адзін сказ.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў