Змоўніка выканаўцаў тэракту ў Бруселі арыштавалі ў Італіі


У італьянскай правінцыі, Салерна, што на поўдні краіны, арыштавалі падазраванага ў падрабленні дакументаў для тэрарыстаў.

«Independent» паведамляе, што арыштаваны – з Алжыру, яго імя – Джамаль Эдын Уалі (Djamal Eddine Ouali).

Бельгійскія ўлады ўжо выдалі ордэр на ягоны арышт, экстрадыцыя можа адбыцца адбыцца бліжэйшымі днямі.

Раней бельгійская пракуратура выставіла абвінавачанні іншаму падазраванаму ў датычнасці да выбуху ў Бруселі. Прозвішча падазраванага не называецца, і журналістам прадстаўнік пракуратуры паведаміў толькі, што таго клічуць Файсал Шэфу (Faycal Cheffou).

Усяго ў сувязі з выбухамі ў брусельскім лётнішчы ды і ў метро затрымалі 12 асобаў у Бельгіі, Францыі і Нямеччыне.

Чытайце таксама >>> Брусельскі аэрапорт адкрыецца ў бліжэйшы аўторак

Глядзіце таксама >>> Чаму тэракты ў Бруселі выгодныя Расеі

ДД

Глядзі таксама
Каментары