Зміцер Вайцюшкевіч дасць бясплатны канцэрт у Менску


Выступ прысвечаны памяці Алеся Чаркашына, які загінуў на Данбасе год таму.

Паслухаць музыку можна будзе на сустрэчы з выбарцамі кандыдата ў дэпутаты ад БХД Марыны Хоміч. Імпрэза адбудзецца ў актавай зале сярэдняй школы №48 (вул. Тарханава, 14). Пачатак сёння 30 жніўня а 17:30.

У такім фармаце Вайцюшкевіч можа выступаць, бо дазволу на выступ у гэтым выпадку не трэба. Са звычайнымі канцэртамі «усё па-ранейшаму», на афіцыйны дазвол выступаць спявак не спадзяецца, цытуе яго «Свабода».

Таксама музыку можна будзе пачуць 4 верасня ў Падляскай оперы ў Беластоку ў межах фестывалю «Усход культуры. Іншае вымярэнне», дзе адбудзецца прэмʼера спектаклю «Народны альбом. 20 год».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары