Бабруйская калонія не прапусціла 150 паштовак для вязня сумлення


Зняволены актывіст Зміцер Паліенка напісаў у лісце да праваабаронцаў, што ніводная са 150 паштовак, якія да яго дасылалі з нагоды Новага году, не дайшла.

Гэткая «блакада» – частка ціску на зняволенага. Палітвязень піша ў лісце да праваабаронцы Насты Лойкі, што не памятае, колькі правёў у ШІЗА – 25 ці 27 содняў. Раней праз алергію і астму яго здымалі з працы вырабу пальчатак, але зноў вярнулі, не зважаючы на медычную забарону.

Актывістка Анісія Казлюк паведаміла, што праваабаронцы падтрыхтавалі скаргі, якія можна дасылаць у Бабруйскую калонію.

Паліенку амаль штомесяц змяшчаюць у штрафны ізалятар за надуманыя парушэнні. Палітвязень мяркуе, што такім чынам адміністрацыя стварае падставы для таго, каб распачаць супраць яго новую крымінальную справу – па арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

***

У кастрычніку 2016-га Паліенку асудзілі на 2 гады зняволення з адтэрміноўкаю за нібыта напад на міліцыянта падчас роварнага прабегу «Крытычная маса», які прайшоў у Менску. Увесну гэтага году Паліенку зноў арыштавалі: суд скасаваў адтэрміноўку і адправіў Паліенку адбываць рэшту тэрміну ў Бабруйскую калонію.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Паліенку вязнем сумлення.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў