Зміцер Хведарук пра сваё «знікненне»: Усіх папярэдзіў пра адсутнасць, але ўсё роўна сітуацыя непрыемная


Зміцер Хведарук нікуды не знікаў. Але некаторых яго калегаў занепакоіла адсутнасць хлопца, якога нядаўна затрымлівалі міліцыянты за шалік з Пагоняй.

Учора рэдактар Беларускага Радыё Рацыя Віталь Сямашка паведаміў «Белсату», што меў заданне для Змітра на сёння, звязаўся з ім праз скайп і атрымаў адказ «Прабачце, хварэю». Спробы датэлефанавацца не далі аніякага выніку, што наштурхнула Васіля Сямашку на «вельмі кепскія прадчуванні».

«Гэтыя два дні я не мог працаваць, адпаведна папярэдзіў сваіх калегаў, што буду заняты і недасяжны. І вось адзін з іх чамусьці вырашыў, што нешта здарылася і падняў шуміху, на жаль, я не змог нават неяк адрэагаваць, бо так склаліся абставіны», – тлумачыць сітуацыю Belsat.eu сам Зміцер.

Хлопец кажа, што гісторыя даволі «банальная»: заняты, хварэеш, нешта з тэлефонам – гэта ўсё можа наштурхнуць кагосьці на кепскія думкі.

«Можа, часам і насамрэч і варта таго, але выходзяць і такія непрыемныя гісторыі», – заўважае Зміцер Хведарук.

Ён быў адным з пяці фанатаў, затрыманых на матчы Беларусь-Македонія за шалікі з выявай Пагоні. Прысуджаны штраф для фанатаў дапамаглі сабраць іншыя заўзятары.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў