Зміцер Дашкевіч зганьбіў і затроліў міліцыянта з кепкай «Russia»


Лідар «Маладога фронту» прысароміў мужчыну спартовага выгляду, які хадзіў разам з міліцыянтамі. Дашкевіч заклікаў мужчыну «не няславіцца» і зняць кепку з надпісам «Russia», запрапанаваўшы набыць таму для наступнай акцыі чырвона-зялёную кепку з капустай і профілем Лукашэнкі.

«Пазорнік ты ганебны, памяняй кепку, давай скінемся, колькі трэба грошай?», – прапанаваў Зміцер Дашкевіч, не хаваючы эмоцый.

Цітушка заўважна пачырванеў. У бок яго адвялі ягоныя калегі. Пазней да мужчыны падышоў журналіст «Белсату» і запытаў, ці ён зменіць свой гардэроб пасля размовы з Дашкевічам. Той нічога не адказаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў