Зміцер Дашкевіч на волі ў статусе абвінавачанага. Cтрым


Прывітаць Змітра Дашкевіча прыехалі старшыня Руху За Свабоду Юрась Губарэвіч, маладафронтаўцы Арцём Леўчанка, Раман Васільеў, жыхары дому каля Курапатаў і іншыя.

Далейшыя дзеянні Змітра: ён будзе займацца ўласным бізнесам.

18:18 Зміцер паведамляе, што пакуль ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ адбыўся суд за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу на Курапатах. Рэзультатаў ён пакуль не ведае.

18:10 Наста дзякуе тым, хто дапамагаў, перадаваў грошы, гатаваў ежу і ўсім неабыякавым.

18:05 Супрацоўнік КДБ Дзмітрый Басак праводзіў ператрус і потым аддаў Насты ключ ад аўты. Тыя, хто праводзіў ператрус чамусьці чакалі, калі прыедзе Наста, якую ў гэты час трымалі ў Ленінскім РАУС.

18:00 Ініцыятыва Ваяра ўзнялася пасля аннексіі Крыму. Ваяр з’яўляецца публічна адкрытай арганізацыяй.

Мы робім тое, што можам, што нам дазваляюць рабіць, – кажа Зміцер. 

17:58 Міжнародная супольнасць сшакаваная хлусліваю справай, кажа Наста.

З 30 чалавек [па справе патрыётаў], – кажа Зміцер, – я ледзь ведаю двух.  

17:55 Зміцер кажа, што не ўяўляе, як можна давесці да суду па справе масавых закалотаў.

17:52 Да Змітра ставіліся дыпламатычна ставіліся: паілі, пыталіся, ці не памялі акуляры.

Чым займаўся Дашкевіч у адзіночцы?

Чытаў Біблію і маліўся.

17:47 Зміцер Дашкевіч не даваў паказанняў па справе ўзброенага супраціву.

Памурыжаць месяц-два, – і адпусцяць,  – кажа ён пра астатніх 20 чалавек, якія знаходзяцца пад вартай па справе патрыётаў. – Мы [маладафронтаўцы] разлічваемся за Курапаты. Гэта асабістая помста ўладаў. 

Змітру Дашкевічу не выстаўлялі новага абвінавачвання ў стварэнні ўзброенага фармавання

17:45 Прыйшоў Раман Васільеў. Арыштаваныя ў КДБ распавядаюць, што чулі воклічы Статкевіча, нягледзячы на тое, што прэсавы сакратар Дзмітрый Пабяржын сцвярджаў пра адсутнасць Статкевіча ў СІЗА КДБ.

17:42 Патрыёты сядзелі ў 6-, 8-мясцовых камераў па аднаму чалавеку. Змітра адпусцілі ў статусе абвінавачанага і пад падпіску аб нявыездзе.

17:40 Першы дакумент, які атрымаў Зміцер, датаваны 21 сакавіка і падпісаны Сергіенкам. Пра гэтага супрацоўніка КДБ казаў Мікола Статкевіч, якога адпусцілі з СІЗА КДБ.

Джып з Марса, узламаныя акаўнты Лазоўскага – гэта пачало выдумляцца 15 сакавіка.

17:35 Сёння раніцай, у суботу, выклікалі Змітра на допыт у КДБ. Пыталіся пра Ваяр. Зміцер яшчэ раз падкрэсліў, што Ваяр з’яўляецца публічнай тэмай, гэта спартова-патрыятычная суполка. Напрыканцы допыта невядомы супрацоўнік КДБ сказаў:

Мы тут не жывадзёры, будзеце з сям’ёй сустракаць Вялікдзень, – сказаў Змітру супрацоўнік КДБ.

17:32 Зміцер зачытвае паперкі, якія яму далі ў СІЗА КДБ. З 2011 году невядомая група гатавалася да масавых закалотаў з суправаджэннем гвалта над асобаю. Зміцер пры тым да 2013 году знаходзіўся ў зняволенні. Пры тым да 2014 Зміцер знаходзіўся пад наглядам.

17:30 Камуфляж, герб Пагоня, 17 сцягоў, 3 мегафоны, каля 350 долараў у канверце канфіскавалі ў Дашкевічаў.

17:20 Прывітаць Змітра прыехалі жыхары дому па вуліцы Мірашнічэнкі.

16:50 Нашая група стрымераў ужо выехала да сям’і Дашкевічаў, каб узяць каментары ў вызваленага з СІЗА КДБ Змітра Дашкевіча і ягонай жонкі Насты.

16:45 Пра вызваленне Змітра паведаміла Наста Дашкевіч ва ўласным Facebook.

Яна таксама павіншавала ўсіх са святамі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мара і Давідка чакалі тату з 22 сакавіка. Марачка была ўпэўненая, што пабачыць бацьку ўжо сёння, паведаміла Наста.

ДД, ВД belsat.eu

Стужка навінаў