Зміцер Дашкевіч: З бел-чырвона-белым сцягамі мы адзначылі 25-ю гадавіну развалу Імперыі зла


Актывісты «Маладога фронту» раніцай 8 снежня вывесілі на праспекце Незалежнасці 25 бел-чырвона-белых сцягоў. Акцыя была прымеркаваная да 25-годдзя распаду СССР.

Арганізатар акцыі Зміцер Дашкевіч распавёў «Белсату», што ў планах было павесіць больш сцягоў, але ім перашкодзілі.

«Мэтай акцыі было адзначыць 25-ю гадавіну развалу Імперыі зла. Мы думалі вывесіць больш сцягоў. Учора калі ехалі на нашую фабрыку за горад, каб нашыць сцягоў (Дашкевіч жартуе – заўвага belsat.eu), заўважылі, што ў Сяргея Пальчэўскага чэкісты прарэзалі чатыры апоны. Таму мы вырашылі сабраць усе сцягі, якія мелі, і ўзняць іх над праспектам».

«Нет флагу полицаев!» Сайт расейскіх суайчыннікаў у Беларусі палівае брудам нацыянальную сімволіку

Дашкевіч дадаў, што лічыць блізкім той дзень, калі ўвесь праспект Незалежнасці будзе ўпрыгожаны бел-чырвона-белымі сцягамі.

«Савецкі саюз працягвае існаванне ў галовах многіх людзей. Лукашэнка, якога абралі ў 1994 годзе на больш-менш дэмакратычных выбарах быў рэінкарнацыяй СССР. Людзі хацелі вярнуцца ў гэта рабства. Што хацелі, тое і атрымалі. Цяпер мы бачым, што многія пачынаюць задумвацца. Нават чыноўнікі», – сказаў ён.

Сёлета за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці сабралі 10 тысяч подпісаў. Подпісы збіралі ў Менску з 19 верасня па 19 кастрычніка. Цяпер пытанне аб статусе бел-чырвона-белага сцяга знаходзіцца на разглядзе ў Міністэрстве культуры.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў