Зміцер Бага з «БАТЭ» пераходзіць у ізраільскі клуб


Беларускі футбаліст падпісаў кантракт з «Хапаэлем» з Хайфы. Працоўнае пагадненне разлічанае на паўгода з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год.

У новым клубе Зміцер Бага працягне выступаць пад сваім звычайным, 55 нумарам. Футбаліст прыбыў у Хайфу ў нядзелю і ўжо прайшоў медычнае абследаванне.

Паводле словах былога гульца БАТЭ, ён «цешыцца, што пасля доўгіх гадоў выступленняў за «БАТЭ» ён зробіць новы крок у сваёй карʼеры».

«Спадзяюся, што здолею дапамагчы камандзе выканаць пастаўленыя задачы», – сказаў Дзмітрый Бага прэс-службе афіцыйнага сайту новага працадаўцы.

Зміцер Бага – выхаванец менскай «Змены». Ён прыйшоў у «БАТЭ» у 2007 годзе і да мінулага тыдня граў за Барысаў на пазіцыі паўабаронцы. Пастаянна выступае за нацыянальную зборную.

ДД, belsat.eu; фота: БАТЭ

Стужка навінаў