Змітра Дашкевіча адпусцілі з Бараўлянскага аддзелу міліцыі


Актывістаў Змітра Дашкевіча і Валерыя Жэбрака, якіх затрымалі ў ноч з 22 на 23 чэрвеня пасля заканчэння варты ў Курапатах, вызвалілі з Бараўлянскага аддзелу міліцыі пасля складання пратаколаў.

Змітра Дашкевіча звінавацілі ў парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 КоАП). Пры гэтым міліцыя пакінула ў сябе плакат «Курапаты – дарога смерці».

Увогуле, дзень прайшоў натхняльна! Дзякуй Цесляры і Ягор Лаўрухін за банэра, дзякуй дзясяткам людзей за ўдзел у…

Opublikowany przez Zmitsra Dashkevicha Piątek, 22 czerwca 2018

Абарону Курапатаў трывае ўжо больш за тры тыдні. За гэты час міліцыянты склалі на пратэстоўцаў дзясяткі адміністратыўных пратаколаў (толькі на Паўла Севярынца складзена больш за 10 пратаколаў).

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў