Змены ў працы грамадскага транспарту 3 ліпеня


Менгарвыканкам апублікаваў мапу зменаў руху пасажырскага транспарту падчас правядзення параду ў Менску 3 ліпеня.

 

Падрабязнасці таксама паведамляе «Сталічны транспарт і сувязь».

Менскае метро будзе працаваць ад 05:00 да 02:00. У гадзіны пік інтэрвал складзе 3 хвіліны. Ад 14:00 да 18:00 – праз кожныя пяць хвілін.

Ад 07:00 да 20:00 павялічаць колькасць аўтобусаў і тралейбусаў.

Праз парад і канцэрты рух па праспекце Машэрава зменяць (праспект перакрыюць ад 12:00 да 03:00 ночы). Улады заахвочваюць карыстацца сталічным метрапалітэнам.

Пасля салюту пусцяць дадатковы транспарт у раёне прыпынкаў «Ст. м. «Няміга», «Гвардзейская», «Гасцініца «Юбілейная» і «Тэатральная».

Больш інфармацыі пра змены ў руху глядзіце тут.

Вайсковы парад пачнецца каля стэлы «Менск – горад-герой» а 10-й раніцы 3 ліпеня.

Белсат будзе весці онлайн з афіцыйнага параду і з акцыі, на якую запрасіў Мікалай Статкевіч.

Глядзіце трансляцыю праз спадарожнік, «Фэйсбук», Youtube,  або непасрэдна на сайце.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў