Злучаныя штаты зноў хочуць выйсці з UNESCO


ЗША вырашылі выйсці з арганізацыі ААН, якая займаецца пытаннямі навукі, культуры ды адукацыі. Сваё рашэнне Вашынгтон патлумачыў «антыізраільскай» палітыкай UNESCO.

У 1980-ых ЗША таксама выйшлі з UNESCO. Тады Белы дом заяўляў, што арганізацыя выкарыстоўваецца ў палітычных мэтах. У 2003 годзе ЗША зноў уступілі ў UNESCO.

Рашэнне аб выхадзе набудзе сілу 21 снежня 2018 года.

Услед за ЗША рашэнне аб выхадзе з арганізацыі прыняў Ізраіль, паведамляе «Reuters».

У 2011 годзе UNESCO прадставіла Палестыне статус паўнавартаснага члена арганізацыі. Пасля гэтага ЗША і Ізраіль спынілі фінансаванне UNESCO.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары