Злучаныя Штаты хочуць змагацца з расейскай дэзынфармацыяй. Стала вядома за колькі


Адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта ўключыла ў праект бюджэту на наступны год фінасаванне Рады кіраўнікоў па пытаннях вяшчання.

У панядзелак, 12 лютага у ЗША апублікавалі праект бюджэту на 2019-ы год.

Паводле дакументу, выканаўчы офіс Доналда Трампа плануе, між іншага, фінасаваць супрацьдзеянне расейскім фэйкавым навінам. На гэтую ды іншыя «стратэгічныя» мэты – «супрацьстаянне дэзінфармацыі» ды «развіццё лічбвых платформаў» – амерыканскі ўрад хоча выдаткаваць $ 661,1 млн.

Рада кіраўнікоў па пытаннях вяшчання працягне працу над кругласутачнай сеткай «Current Tome» («Настоящее время») – супольным праектам радыё «Свабода» і «Голасам Амерыкі», – гаворыцца ў праекце бюджэту.

Фіскальны год у ЗША распачынаецца 1 кастрычніка. Зараз прапанову адміністрацыі прэзідэнта павінен разгледзець Кангрэс.

ДД

Стужка навінаў