ДАІшнік спыніў рух на праспекце, каб бабуля перайшла дарогу ў недазволеным месцы


Працаўнік ДАІ спыніў рух на праспекце Пераможцаў у Менску, каб бабуля змагла перайсці дарогу. Відэафакт апублікавала карыстальніца «Twitter’а» @_prosto_katrin.

У каментарах пад відэа пішуць, што ў гэтым месцы ёсць толькі падземны пераход, у які «яна [бабуля] не змагла спусціцца».

«Маразм мацнее. Замест таго, каб выпісаць штраф заахвочваецца жорсткае парушэнне ПДР, цяпер гэтая бабка ведае, што можа рабіць так заўсёды, малайчына спадар-міліцыянт, прэмія яму, праўда, Дарвіна», – пракаментаваў відэа карыстальнік @Archelllo.

«Маразм мацнее калі прыбіраюць наземны пераход і будуюць падземны», – адказаў @Archelllo блогер Антон Матолька.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў