Анджэліка Борыс – новая старшыня СПБ


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=IhroWB9XCSw&feature=youtu.be”][vc_column_text]Удзельнікі 9-га справаздачна-выбарчага з’езду СПБ у Горадні вырашылі, хто будзе кіраваць арганізацыяй наступныя чатыры гады. Старшынёй арганізацыі абраная Анджэліка Борыс.

[/vc_column_text][vc_column_text]9-ы з’езд Саюзу палякаў Беларусі распачаўся сёння ў Горадні, на вул. Будзённага 48А аб 11-ай. Пасля зачытанай павесткі дня са справаздачамі сваёй чатырохгадовай дзейнасці выступілі дзейны старшыня арганізацыі Мечыслаў Яськевіч і старшыня рады СПБ Анджэліка Борыс.

Борыс распавяла, між іншым, пра стварэнне таварыства настаўнікаў пры СПБ ды змаганне з беларускімі ўладамі за стварэнне польскіх школ, а таксама ўзгадала пра акцыю «Польская кніга – на ўсход» – агульнапольскім дабрачынным зборы кніг для палякаў, якія жывуць за ўсходняй мяжой Польшчы: з 1 снежня 2013-а да 15 студзеня 2014-га ў польскіх кнігарнях можна было набыць літаратуру і пакінуць яе ў адмысловым кошыку. Пасля кнігі ехалі ў Беларусь, а таксама Украіну. Анджэліка Борыс была адной з першых, хто падтрымаў акцыю.[/vc_column_text][vc_single_image image=”407208″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]На з’ездзе прысутнічае амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.[/vc_column_text][vc_single_image image=”407216″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]

12:45

Анджэліка Борыс і Мечыслаў Яськевіч былі абраныя з’ездам у якасці кандыдатаў на пасаду старшыні. Яшчэ два патэнцыйныя кандыдаты – Юзаф Пажэцкі і Ірэна Бернацкая – адмовіліся ўдзльнічаць у выбарах.

Паводле Борыс, яна пагадзілася вылучыць сваю кандыдатуру, «бо павінная быць альтэрнатыва».

12:50

Сваю праграму прадстаўляе Яськевіч. Дзейны старшыня робіць стаўку на асвету і культуру – без гэтага, паводле ягоных словаў, «няма народу».[/vc_column_text][vc_single_image image=”407196″ img_size=”large”][vc_column_text]

Вынікі галасавання

Падчас абмеркавання кандыдатур выступіў сябра СПБ (і журналіст «Газеты Выборчай») Анджэй Пачобут, які адзначыў, што ў Беларусі крызісная сітуацыя – і добрыя ўмовы для таго, каб арганізацыя, нарэшце, была прызнаная.

«Часы цяжкія – патрэбны моцны кіраўнік, які не дасць раскалоцца саюзу», – заклікаў аддаваць галасы за Борыс удзельнікаў зʼезду Анджэй Пачобут.

Таксама Борыс падтрымаў Тадэвуш Гавін, першы старшыня СПБ (у 1990–2000 гг.).

Пасля абмеркавання кандыдатураў абвесцілі перапынак на 40 хвілінаў, пасля якога пачалося галасаванне.[/vc_column_text][vc_single_image image=”407325″ img_size=”large”][vc_column_text]Згодна з пратаколам галасавання, за спадара Яськевіча прагаласавала 85 чалавек, супраць – 99. За спадарыню Борыс – 99, супраць – 85. Супраць усіх кандыдатаў прагаласавалі пяць чалавек. Анджэліка Борыс – новая старшыня СПБ.

Спадарыня Борыс будзе мець чатырох насменікаў: Марэка Занеўскага, Рэнату Дземянчук, Гэлену Марчукевіч ды Ірэну Валюсь.

Старшынёй рады СПБ абраная Анджэліка Арэхва.[/vc_column_text][vc_single_image image=”407329″ img_size=”large”][vc_column_text]Новаабраную старшыню павіншавалі з перамогай былы старшыня СПБ, амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік і ўвесь зʼезд.

Саюз палякаў Беларусі – арганізацыя, якая фактычна знаходзіцца па-за законам: у 2005 годзе беларускія ўлады распачалі ціск на яго праз КДБ, і, паводле Анджэя Пачобута, фактычна стварылі новы звяз – з новым кіраўніцтвам, якое складалася з людзей, што працавалі на спецслужбы.[/vc_column_text][vc_column_text]ДД[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў