Зімовыя краявіды ў апошнія дні восені


У Беларусь прыйшла зіма, хоць згодна з календаром яна мае пачацца 1-га снежня. У апошнія восеньскія дні 2014 года «Белсат» запрашае палюбавацца здымкамі гэтай пары.

На выходных 29 і 30 лістапада надвор’е Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай і вільготнай паветранай масе. Атмасферны ціск будзе слаба расці, паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.

У суботу, 29 лістапада, і ў нядзелю, 30 лістапада, у асобных раёнах Беларусі, пераважна ў паўднёва-ўсходніх, чакаецца невялікі снег. Месцамі будзе туман, шэрань, а на асобных участках дарог – галалёдзіца. У начны час тэмпература паветра складзе ад мінус 6 да мінус 13 градусаў, а днём слупок тэрмометра пакажа ад 2 да 8 градусаў марозу.

Такое надвор’е мае захавацца да 4 снежня, калі чакаецца невялічкае пацяпленне – да 2-ух градусаў вышэй за нуль.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў