Гомель: жывых пеўняў ў клетках павесілі на ялiну


Некалькi вузкiх клетак з птушкамi павесiлi на ялiну ў якасцi цацак, паведамляе сайт Гомельскага зялёнага парталу.

У сярэдняй школе №1 Гомля зрабiлi сапраўдную «жывую» ялiнку. Напярэдадні года агністага пеўня супрацоўнікі школы змясцілi пародзістых курэй ў маленькiя клеткі i расставiлi на калiдоры.

Крэатыўнасць аўтараў выставы пайшла далей, i некалькi вузкiх клетак з птушкамi павесiлi на ялiну ў якасцi цацак. На дрэве птушкi асаблiва не вiдныя. Але iхнiя крыкi добра чуваць.

Вядома, што пеўні належаць калекцыянерке пародзістых курэй Алене Атрошчанка.

ВД, паводле homel.greenbelarus.info

Стужка навінаў