«Жывеш не вечна, чалавек, – перажыві ж у момант век»: сёння 125 гадоў з дня нараджэння Багдановіча


У Менску ды іншых беларускіх гарадах сёння запланаваны шэраг памятных імпрэзаў з нагоды дня нараджэння славутага паэта.

Расклад

  • У Храме-помніку Усіх святых у Менску закладуць капсулу з зямлёй з магілы Максіма Багдановіча ў Ялце.
  • Цырымонія «Вяртанне» пачнецца аб 11:30. У Белай зале сабору прагучаць вершы Багдановіча.
  • У рэканструяваным Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі. Пачатак а 16:00.
  • Каля помніка Максіму Багдановічу ў Менску пройдзе літаратурная акцыя «Расцём разам з Максімам». Пачатак а 14:00. А 17:30 там пачнецца мітынг «Пакланіся Максіму».
  • Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі сёння ўвечары запрашае на спектакль «Дзённік паэта».

Большую частку свайго жыцця слынны паэт правёў за межамі радзімы. Класік беларускай літаратуры пахаваны ў горадзе Ялта на паўвостраве Крым. Там Багдановіч лячыўся ад туберкулёзу, але не здолеў перамагчы хваробу. Багдановіч памёр у 1917 годзе. Яму было ўсяго 25 гадоў.

А вось запаветы сапраўднага паэта і беларуса, які аддаў апошнія хвіліны жыцця на напісанне перадсмяротнага верша.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў