#жывеБелавус: Павал выйшаў на волю пасля 15 содняў арышту


Сёння а 13:20 гадзiне на волю выйшаў Павал Белавус. Паўла, разам з цяжарнай жонкай Кацярынаю, затрымалі 26 красавiка на Кастрычнiцкай плошчы Менску на імправізаванай акцыі салідарнасці з затрыманымі на Дзень Волі.  

Павал Белавус выйшаў з содняў, як ён кажа, ў натхнёным настроі. Яго сустракалі сябры і знаёмыя. Ацэньваючы час, праведзены пад адміністацыйным арыштам, ён канстатуе:

Гэта досвід, які дае новыя знаёмствы, і далей, зразумела, будзем займацца тым, чым займаліся. Рабіць далей і не спыняцца, і вакол сябе гуртаваць людзей.

Павал Белавус пра ўмовы ўтрымання на ЦІПе

За ўвесь час на 12 содні нас у душ вывелі, – распавядае Павал. Кажа, што ў душы ён сустрэўся з Леанідам Кулаковым, які атрымаў 25 содняў арышту.

Каця, жонка Белавуса, перадала яму блакноты і асадкі. Але блакноты ззняволеным перадалі, а асадкі не давалі. Нельга – і ўсё.

На Акрэсціне нельга паліць, нельга днём ляжаць. Цябе могуць ні разу не вывесці. Там ёсць такі невялічкі дворык, дзе можна паліць. І большасць людзей, якія паляць, для іх гэта мукі былі. Пасля, праз некалькі дзён нас перавялі ў той будынак, белы, – паказвае Павал на суседні дальні будынак, – Там ужо можна паліць, ляжаць, колькі хочаш, і больш-менш воля. Але для тых, хто не паліць там наадварот складана, бо увесь час стаіць такі кумар.

Якія зʼявіліся ідэі

Паколькі не давалі пісаць, у мяне ў галаве зʼявілася такое апавяданне «15-содневая Беларусь». Я зараз прыеду дахаты, яго ўзнаўлю і выкладу. Там пра ўсё: пра ідыётаў, не-ідыётаў, нармальных людзей, пʼяніц. Гэтыя 15 содняў паказалі розных-розных-розных людзей, якія туды патрапілі. Гэтыя гісторыі іхнага жыцця збіраюцца і складаюцца ў галаве.

У першую чаргу Павал на волі плануе заняцца апавяданнем. А ў другую?

А ў другую… Есці не хочацца, спаць не хочацца, таму толькі працаваць далей.

Сябры symbal.by сустрэлі Паўла ў цішотках #жывеБелавус

Распавядае артыст Аляксей Сапрыкін, сябра Арт Сядзібы:

Мы распачалі акцыю салідарнасці пад назвай #жывеБелавус, калі затрымалі Пашу. Выпусцілі абмежаваны наклад цішотак з гэштэгам #жывеБелавус. Яны зробленыя для калегаў Пашы, а таксама для сяброў Арт Сядзібы. Любы можа падтрымаць акцыю салідарнасці, прыцягваючы да сябе ўвагу любымі візуальнымі сродкамі. 

Паводле Аляксея, шмат людзей прыходзіла ў Арт Сядзібу з жаданнем падтрымаць Паўла Белавуса.

І сапраўды, мы адчулі, шмат людзей гатовыя салідарызавацца.

У офіс Арт Сядзібы дасылалі лісты падтрымання. Аляксей Чубат сачыніў Акрасанет у падтрыманне Павла Белавуса:

Кіраўніка «Арт Сядзібы» Паўла Белавуса асудзілі да 15 содзень арышту 27 сакавіка ў Партызанскім раённым судзе. Сведкамі выступілі міліцыянты Яўпанаў Анатоль і Кунцэвіч Алег. Паводле міліцыянтаў, Белавус брыдкасловіў, размахваў рукамі, на заўвагі не рэагаваў.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў