«Жыве Беларусь!» – гэта маё вітанне са знаёмымі. У Берасці ізноў асудзілі Наталлю Папкову


Берасцейскую актывістку асудзілі за ўдзел Маршы недармаедаў, які адбыўся 19 лютага.

Суддзя Ленінскага раёну Дзмітрый Шурын заслухаў участковага інспектара Барыса Дмітрука (сведка), які кажа, што бачыў Наталлю Папкову на плошчы Леніна.

Наталля Папкова заявіла, што грамадскі парадак яна не парушала, а воклічы «Жыве Беларусь!» – гэта ейнае вітанне са знаёмымі.

Суддзя пастанавіў пакараць Наталлю Папкову арыштам на 5 содняў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве (ч.1 арт.23.34 КаАП).

ЮВ, belsat.eu, паводле spring96.org

Стужка навінаў