Жырыноўскі па-ангельску: Жыве Дональд Трамп! Ён будзе новым прэзідэнтам ЗША


Лідар расейскай партыі ЛДПР даў каментар брытанскаму тэлебачанню «Channel 4» адносна вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у ЗША, якія адбудуцца ў аўторак.

Паводле палітыка, Дональд Трамп пераможа ў выбарчай гонцы, бо Гілары Клінтан «слабая і злобная».

«Дональд Трамп найлепшы для ЗША, Еўропы і крыху для Расеі», – заявіў Уладзімір Жырыноўскі.

З журналістам Уладзімір Жырыноўскі размаўляў на ангельскай мове з карыкатурным усходнееўрапейскім акцэнтам.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў