Жырыноўскі прапаноўвае выкрасліць з расейскага гімну радок пра братэрскія народы


Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі прапанаваў выдаліць з расейскага гімну радок, у якім гаворыцца аб саюзе братэрскіх народаў. Пра гэта ён распавёў падчас пасяджэння Дзяржаўнай думы, перадае rusnovosti.ru.

«Хто гэтыя народы цяпер? Фашысты і забойцы! Вельмі доўгі гімн, самы доўгі ў свеце, нават  спартоўцы не вытрымліваюць», – сказаў Жырыноўскі. Паводле яго, варта прыбраць усё чатырохрадкоўе, якое змяшчае словы пра братэрскія народы.

Чытайце таксама >>> Лукашэнка: Таджыкі – нашыя родныя браты

У жніўні 2014 года Жырыноўскі выступіў з ініцыятывай памяняць цяперашні гімн на «Боже, царя храни» а расейскі трыкалор замяніць на імперскі сцяг. Разам з тым лідар ЛДПР прапанаваў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну новую пасаду – вярхоўны кіраўнік.

ЮВ, belsat.eu, паводле lenta.ru

Стужка навінаў