Жырыноўскі: Кіеў – бамбіць, Саўчанку – расстраляць


Скандальны расейскі палітык заклікаў нацэліць ракеты на еўрапейскія сталіцы і расстраляць украінскую лётчыцу. Адпаведную заяву Жырыноўскі зрабіў у тэлевізійным праекце «Прэзідэнт-2042».

«Рускі цар усё правільна зрабіў і сёння Расея ўсё робіць правільна, будзеце бамбіць Данбас – будзем Кіеў бамбіць. Будзеце дыверсіі ладзіць, вы (украінскія ўлады) забілі Аляксея Мазгавога, мы ўсіх вашых губернатараў перастраляем, пачынаючы з Саакашавілі. Вось тады яны будуць баяцца, тады будзе іншая сітуацыя і ў Еўропе, і ва Украіне, калі Шайгу накіруе ракетныя войскі на Берлін, на Лондан», – сказаў Жырыноўскі ў студыі.

Таксама дэпутат заклікаў расстраляць і павесіць у Белгарадзе Надзею Саўчанку, якую незаконна ўтрымліваюць у маскоўскім СІЗА.

ДР, belsat.eu паводле inforesist.org

Стужка навінаў