Жыроўкі за люты прыйдуць да 25 сакавіка


Пасля гэтага будзе 10 дзён на тое, каб расплаціцца за камунальныя паслугі.

ОНТ са спасылкай на Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі паведамляе, што да Дня Волі ўсе беларусы атрымаюць жыроўкі за люты з адмысловай калонкай «пераразлік»:

«У адным рахунку-апавяшчэнні людзі атрымаюць налічаную суму за люты і пераразлічаную – за студзень», – кажа Алег Паскробка, першы намеснік міністра ЖКГ.

Гэта пераходны варыянт квітанцыяў: новыя, больш зразумелыя жыроўкі з’явяцца пазней – варыянт іх афармлення цяпер на разглядзе ў Міністэрстве юстыцыі.

Указ пералічыць тарыфы на аплату жыллёва-камунальных паслуг даў Аляксандр Лукашэнка.

ДД

Стужка навінаў