Жыхары Ялты абураныя крымскімі чыноўнікамі. Просяць, каб Пуцін пасадзіў іх у турму


Жыхары Ялты знялі відэа, у якім паказваюць зруйнаваную набярэжную і іранічна запрашаюць турыстаў на адпачынак.

«Просім вышэйшыя інстанцыі, Расею, пасадзіць іх (мясцовыя ўлады) не на пасады, якія яны займаюць, а ў турмы, каб не было жадання ў іншых злодзеяў даводзіць да такога», – гаворыць адна з жыхарак Ялты.

Яе падтрымлівае зямляк, які абураецца тым, што ў горадзе нельга дыхаць з-за вялікай колькасці машынаў.

Пасля анексіі Крыму Расеяй беларусы амаль адмовіліся ад свайго калісьці самага папулярнага турыстычнага кірунку. Аднак на выставе «Адпачынак 2015», што адбылася ў Менску ў пачатку красавіка, прадказалі вяртанне беларусаў у Крым.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў