Жыхары вуліцы Лынькова ў Менску адстаялі свой двор


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/RQ6_O0BzsSE”][vc_column_text]Менчукі адстаялі свой двор: будаваць касметычную краму пад вокнамі дому на Лынькова не будуць. Такое рашэнне прыняла адміністрацыя Фрунзенскага раёну сталіцы пасля таго, як жыхары падалі зварот пратэсту ва ўсе магчымыя інстанцыі, ад мясцовага выканкаму да адміністрацыі Лукашэнкі.

ГАЛІНА КАРЖАНЕЎСКАЯ, ЖЫХАРКА ВУЛІЦЫ ЛЫНЬКОВА:

«Мы дасюль не зразумелі, хто незаконна выдзяліў гэты пятачок зямлі пад будаўніцтва. Кажуць, што гэта справа гораду і архітэктараў саміх, яны гэтым заведуюць».

Участак у зялёнай зоне два гады таму набыла на аўкцыёне кампанія «Парфум-трэйд», у кадастры значылася, што месца будзе аддадзенае пад будаўніцтва крамы дробнага гандлю. Жыхары даведаліся пра гэта, калі забудоўнік ужо пачаў падвозіць матэрыялы.

АЛЕНА ПАПКОВІЧ, ЖЫХАРКА ДОМУ:

«Нам не зразумела, чаму дазволілі, бо парушанае самае галоўнае: не было грамадскага абмеркавання. Гэта нам як снег на галаву звалілася, агарадзілі 22 верасня без аніякіх дакументаў».

Жыхары абурыліся, бо летась двор па вуліцы Лынькова ўжо ўшчыльнялі, пабудаваўшы побач чарговы шматпавярховік. І зялёная зона, на якую прэтэндаваў «Парфум-трэйд», фактычна была адзіным месцам, дзе маглі гуляць дзеці. Цягам наступнага тыдня кампанія-забудоўца мусіць вызваліць участак, прыбіраць бытоўкі ды агароджванне яны пачалі ўжо зараз.

Далейшы лёс зялёнай зоны пакуль невядомы. Але жыхары дому будуць шукаць магчымасць змяніць статус участку, каб яго не маглі выставіць на чарговы аўкцыён.

Настасся Храловіч, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў