Жыхары Уручча ў Менску пачалі вырошчваць бульбу каля пад'ездаў


Фотафакт у рэдакцыю praca-by.info даслаў жыхар сталіцы з каментаром:

«Здымак зрабіў на гэтым тыдні ва Уруччы каля 9-павярховага дому. Звярнуў увагу на гэты агарод выпадкова. Спачатку не паверыў вачам, потым прыгледзеўся – сапраўды расце бульба! Як я зразумеў, у гэтым доме ў асноўным жывуць пенсіянеры. Рабіце высновы самі: ці то ім заняцца няма чым, ці то крызіс прымусіў іх ствараць невялікі агарод, каб трохі зэканоміць на прадуктах».

ДР belsat.eu паводле praca-by.info

Стужка навінаў