Жыхары ўсходняй Нямеччыны запалоханыя «набегамі» з Польшчы


Злачынцы ладзяць разбоі на нямецкіх вуліцах і ўцякаюць у Польшчу. Гэта могуць быць палякі, немцы, літоўцы ці ўкраінцы, кажа нямецкая паліцыя.

«Перасцярогі і страх жыхароў вельмі сур’ёзныя. Мы будзем клапаціцца пра тое, каб жыхары раёнаў над Нісай адчувалі сябе ў бяспецы», – кажа кіраўнік паліцыі ў Котбусе Ганс-Ёрген Мёрке.

Так ён адрэагаваў на серыю нападаў на мінакоў, якія мелі месца ў зямлі Брандэнбург апошнім часам. У памежных гарадах хочуць арганізаваць 10 дадатковых паліцэйскіх патрулёў.

Да крадзяжоў мясцовыя жыхары даўно прызвычаіліся, але цяпер іх непакоіць менавіта брутальнасць злачынстваў. Нядаўна з выкарыстаннем пярцовага газу атакавалі 73-гадовага мужчыну, скінулі з ровара і пабілі.

Каб перадухіліць такія выпадкі, нямецкая паліцыя плануе пашырыць супрацу з польскімі праваахоўнікамі.

НМ, belsat.eu, паводле «Gazeta Wyborcza»

Стужка навінаў