Жыхары шматкватэрнага дому ў Глыбокім дабіваюцца капрэмонту, улады іх ігнаруюць


Дом № 142 на вуліцы Леніна ў Глыбокім пабудавалі на пачатку 1970-ых. Капітальнага рамонту будынку не праводзілі ні разу.

«Вось усё разбураецца. Пад вокнамі, падмуркі абвальваюцца, трубы без канца ўсё прарывае, поўныя падвалы заўсёды вада», – кажа жыхарка дому.

У 2013-ым годзе жыхары сабралі 30 подпісаў пад зваротам у Глыбоцкую жыллёва-камунальную гаспадарку. Пасля чаго кіраўнік арганізацыі Андрэй Шымковіч паабяцаў развязаць праблему з рамонтам. Камунальнікі нават распачалі працы: у доме пачалі мяняць каналізацыйныя стаякі. Але пасля замены 10-ці з 60-ці стаякоў працы спыніліся.

«Неяк было вось, можа, гадоў пяць таму, можа, чатыры. Быў сход, нас збіралі каля таго падʼезду і быў юрыст з ЖКГ. Сказаў, што ўсе кватэры прыватызаваныя, рабіце ўсё самі за свой кошт», – распавядае іншая жыхарка дому.

Сёлета жыхары дому № 142 даведаліся з ліста Глыбоцкага райвыканкаму, што і ў гэтым годзе на капітальны рамонт у дзяржавы грошай няма. Дакумент, паводле людзей, напісаны як пад капірку, як і мінулыя адпіскі. Змянілі толькі дату. Пры гэтым патрабаванні грамадзянаў самыя звычайныя. Іх агучвае жанчына, якая жыве ў «праблемным» доме:

Пасля гадоў змагання жыхары амаль страцілі надзею дамагчыся правядзення капітальнага рамонту і не бачаць сэнсу далей абіваць парогі кабінетаў чыноўнікаў. Якія, дарэчы, і не хаваюць, што не плануюць развязваць праблему.

Вось што сказала «Белсату» начальніца вытворча-тэхнічнай службы Таццяна Цыганкова:

«Таму што ў нас ёсць больш першачарговыя абʼекты, якія нам трэба закрываць
людзі».

На пытанне, як атрымалася, што людзі 50 гадоў адкладалі грошы, а чыноўнікі з ЖКГ ім сказалі, што грошай няма, пры гэтым цяпер мяняюць дах у сваёй адміністрацыі, Цыганкова не адказала – «каб нічога лішняга не сказаць».

Глядзіце таксама:

Сяргей Пятрухін, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары